We use cookies to provide the best site experience.
Accept All
Cookie Settings
Cookies managing
Cookie Settings
Cookies necessary for the correct operation of the site are always enabled. Other cookies are configurable.
“ПРАЕКТАР” – гэта серыя афлайн- і анлайн-пітчынгаў ідэй ад культурніцкіх дзеячаў і дзяячак, якія шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку.
Мы хочам стварыць утульную прастору для развіцця сувязяў паміж творчымі беларусамі, абмену кантактамі, парадамі і пошуку самых розных рэсурсаў.
ПІТЧ - гэта хуткая прэзентацыя праектнай ідэі, прадстаўленая на абмеркаванне з адмыслова запрошанай публікай.
Фармат у дэталях
АФЛАЙН-пітчынгі
арганізуюцца CreateCulture Group у Вільнюсе, Літва. А патэнцыйна могуць з’явіцца і ў вашым горадзе (мы распрацоўваем франшызу).
Тэматыка праектаў не мае абмежаванняў. Вітаюцца інавацыйныя культурніцкія праекты.
Калі: Адна з пятніц месяца - 10/03, 14/04, 19/05 пачатак а 19:00 (па Вільне)
Дзе: CreateCulture Space Karmelitu gatve 5, Vilnius
Аўтары і аўтаркі ідэй і ўжо існуючых праектаў — культурныя менеджары і менеджаркі, мастакі і мастачкі, прадзюсары і прадзюсаркі
Любыя іншыя прадстаўнікі ды прадстаўніцы культурных і крэатыўных індустрый.
Убачыць прэзентацыі могуць:
Мясцовыя партнёры і партнёркi: культурнiцкiя інстытуцыі і арганізацыі, пляцоўкі, прафесійныя сеткі
Прадпрымальнікі і прадпрымальніцы, якія выказваюць гатоўнасць падтрымліваць беларускія культурныя праекты
Усе жадаючыя, хто хоча падтрымаць выступоўцаў.
Навошта
Дзякуючы ПРАЕКТАРу, вы зможаце:
Прадставіць сваю ідэю мажлівым партнерам, будучай аўдыторыі і калегам. Паводле зместу вашых праектаў, мы запросім адпаведных гледачоў.
Атрымаць важны фідбэк. Мы верым у сілу супольнасці і ўпэўненыя, што вы атрымаеце практычныя парады па асаблівасцях вашага праекта ад калег з патрэбным досведам.
Узмацніць навыкі хуткай прэзентацыі свайго праекта. Менавіта для гэтага арганiзуюцца рэпетыцыi пiтчынгаў i вы атрымаеце індывідуальныя кансультацыі па сваіх выступах.
Гайдлайнс
Запоўніць на сайце форму заяўкі разам са стартавай прэзентацыяй сваёй ідэі
Атрымаць пацверджанне ўдзелу
Дапрацаваць сваю прэзентацыю пры падтрымцы арганізатарак
Патрэніравацца на рэпетыцыі пітчынгу, якая будзе арганізаваная за 1-2 дні да выступу
Асноўныя крокі, каб узяць удзел
Назва праекта
Тэматыка альбо праблематыка вашага праекта
Кароткае апісанне ідэі: фармат, асноўныя мерапрыемствы
На якія мэтавыя групы праект скіраваны?
Чым праект адметны?
Што вы ўжо маеце для рэалізацыі праекта?
Якія рэсурсы вам неабходныя?
Кантактныя дадзеныя + QR-код на краўдфандынг праекта
Чаканы план прэзентацыі
На этапе адбору на пітчынг
Яснае і прапрацавае апісанне ідэі
Дакладнае апісанне мэтавай аўдыторыі і рэсурсаў, якія шукаюцца
Тэрміновасць рэалізацыі праекта
Адметнасць, унікальнасць
Актуальнасць, выразная запатрабаванасць у мэтавых груп
Гэта кароткае выступленне-прэзентацыя пра праект, ідэю або прадукт. Пітчынгі звычайна арганізуюцца для аўдыторыі, якая зацікаўлена ў падтрымцы, партнёрстве або інвестыцыях.
На пітчынгі будуць запрашацца эксперты, патэнцыйныя партнёры, а таксама ўсе жадаючыя падтрымаць або паслухаць прэзентацыі. Уваход на пітчынгі будзе па папярэдняй рэгістрацыі.
Так, такая опцыя магчымая, аднак просім узважыць, ці не будзе гэта мець абмежаванняў для мэты прэзентацыі. Просім разгледзець варыянт пітча ад іншага чалавека з вашай каманды.
Вы можаце зарэгістраваць некалькі ідэй, аднак для прэзентацыі мы абяром толькі адну з іх.
Так, канешне! Вы можаце дапамагчы іншым праектам, далучыца да іх ці проста прысутнічаць, каб ведаць, што робяць вашыя калегі па культурніцкім сектары.
Так, аднак просім улічваць пункты, пазначаныя ў нашым шаблоне прэзентацыі -— яны абавязковыя.
Мы запрашаем перакладчыкаў- і перакладчыц-валанцёраў па дапамогу на мерапрыемствах, аднак па змоўчанні чакаем прэзентацый на англійскай ці польскай мовах. З прадстаўленага шаблона прэзентацыі вы можаце выбраць толькі адну замежную мову.
Так, пасля пацверджання вашага ўдзелу мы дашлем вам пісьмовы фідбэк з каментарамі па прэзентацыі, якія тычацца як зместу праектнай ідэі, так і перакладу на замежныя мовы. А таксама пракансультуем на рэпетыцыі.
Абмяняцца кантактамі з партнёрамі можна будзе на саміх пітчынгах афлайн і анлайн. Пасля анлайн-пітчынгаў мы зробім рассылку вынікаў прэзентацый для прысутных і рэлевантных партнёраў.
Вы можаце абмяняцца кантактамі як на самім пітчынгу, так і праз email-рассылку па выніках мерапрыемства.
Не рэкамендуем: вельмі рызыкоўна не ўкласціся ў рэгламент. Каманда можа прыйсці вас падтрымаць.
Так, мы вельмі заахвочваем вашыя ўласныя зборы сродкаў на свае праекты, і нашы пітчынгі акурат пашыраць аўдыторыю для краўдфандынгу.
Вы можаце ўключыць аўдыё або відэа матэрыялы, але гэта будзе ўключана ў агульны рэгламент - 5 хвілін у афлайн фармаце і 4 хвіліны ў анлайн фармаце.
У выніку перамогі на пітчынгу вы атрымаеце грашовую падтрымку працягам працоўнага тыдню.
Ад вас спатрэбіцца кароткі план выкарыстання атрыманай грашовай падтрымкі.
Склад журы будзе змяняцца, у яго будуць уваходзіць эксперты і эксперткі па тэме пітчынгу або эксперты і эксперткі па праектнаму менеджмэнту.
Кантакты
Сувязь па пітчынгах анлайн:
Сувязь па пітчынгах афлайн:
offline@praektar.com
online@praektar.com
Арганізатарамі праекта выступаюць CreateCulture Group і sekktor. Арганізацыі бяруць на сябе адказнасць па лічбавай бяспецы і абароне інфармацыі. Дадзеныя, атрыманыя ад удзельнікаў і ўдзельніц, не падлягаюць разгалашэнню.